Мінск: паступаюць тэлефанаванні з просьбай аб малітве за пацярпелых
Беларусы смуткуюць
і моляцца аб ахвярах тэракту 11 красавіка. Сёння амаль ва ўсіх храмах праходзяць набажэнствы.
Кіраўнікі Праваслаўнай Царквы і Каталіцкага Касцёла краіны выступілі са зваротамі
ў сувязі з тэрарыстычным актам.
У каталіцкіх катэдрах Мінска, Пінска, Віцебска
і Гродна прайшлі св. Імшы. Маліліся за загінуўшых, а таксама аб выздараўленне тых,
хто атрымаў траўмы, за медыкаў, якія знаходзяцца на сваім пасту.
Сёння ў мінскім
касцёле св. Сымона і св. Алены ў 12.00 адбылася св. Імша ў інтэнцыі ахвяраў выбуху.
Яе ўзначаліў біскуп Антоні Дзям’янка, які падкрэсліў што агрэсія і насілле – гэта
не ад Бога. Таму ён заклікаў маліцца таксама за злачынцаў, якія пайшлі на гэты жудасны
акт насілля. Дарога злачынства і насілля ніколі не вядзе да Бога і праўды. Іерарх
заклікаў таксама да малітвы за тых, хто знаходзіцца зараз у бальніцах. Ён сказаў,
што ўжо паступілі тэлефанаванні ад паріфіян-католікаў, блізкія і родныя якіх пацярпелі
ў тэракце і знаходзяцца ў бальніцах. Сёння ўвечары ў архікатэдральным касцёле Мінска
адбудзецца адмысловая св. Імша за пацярпелых у мінскай падземцы і іх сем’і. Мітрапаліт
Кандрусевіч узначаліць Крыжовы шлях і св. Імшу ў інтэнцыі ахвяраў тэракту ў пятніцу
15 красавіка ў 18.00 гадзін на ў касцёле на Кальварыйскіх могілках Мінска.
У
праваслаўным Свята-Духавым кафедральным саборы апоўдні Мітрапаліт Філарэт адслужыў
малебен аб пацярпелых і паніхіду па загінуўшых. Людзі не застаюцца абыякавымі – запальваюць
свечкі, прыносяць кветкі, падаюць памінальныя запіскі за знаёмых і незнаёмых, людскі
паток у храмах Мінска не спыняецца ні на хвіліну.