Дзень малітвы за пакістанскіх хрысціян, асуджаных на смерць
Дзень малітвы за асуджаных
на смерць па закону “аб блюзнерства” пройдзе 20 красавіка, у Вялікую сераду, у розных
краінах свету. У Рыме ў гэты дзень старшыня Папскай рады па міжрэлігійным дыялогу
кардынал Жан-Луі Таран узначаліцm св. Імшу за асуджаных.
Кіраўнік камісіі па
міжрэлігійным дыялогу Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў Пакістана біскуп Мултана Эндру
Фрэнсіс спадзяецца, што гэты дзень дапаможа сфарміраваць разуменне складанай сітуацыі,
у якой апынуліся хрысціяне ў краіне.
У той час у Фейсалабадзе па абвінавачванні
“у блюзнерства” арыштаваны яшчэ адзін хрысціянін. Паводле інфармацыі агенцтва “Fides”,
40-гадовага Арыфа Масіха абвінавачваюць у асквярненні Карана і напісанні запалохваючых
лістоў мусульманам з мэтай іх навяртання на хрысціянства.
Пол Бхаці, спецыяльны
саветнік прэм'ер-міністра Пакістану па справах рэлігійных меншасцяў, надзелены міністэрскай
выканаўчай уладай, выступіў супраць закона “аб блюзнерстве” і заявіў, што неабходна
тэрмінова знайсці сродак, каб спыніць яго злоўжыванне.
“Можна пачаць з мараторыя
або ўнясення змяненняў у закон. Неабходна таксама прыкласці намаганні для таго, каб
змяніць менталітэт і культуру, таму што ў Пакістане ёсць шэраг арганізацый і асоб,
якія выкарыстоўваюць гэты закон для стварэння рознагалоссяў у грамадстве”, - сказаў
Пол Бхаці.
Паводле яго слоў, “сёння галоўная праблема для хрысціян у Пакістане
складаецца ў празмерна абмежавальным тлумачэнні закона “аб блюзнерстве”. "З нашага
боку, - сказаў Бхаці - мы не праяўляем ніякага жадання не паважаць ісламскія законы.
Таму тлумачэнне закона можа выклікаць нявінныя ахвяры сярод хрысціян”.