2011-04-11 14:47:56

У Славакіі ўзгадваюць ахвяраў пераследу за веру


RealAudioMP3 11-13 красавіка ў Славакіі традыцыйна адзначаецца “Дзень пакутуючых ад несправялівага пераследу”. Гэты дзень быў устаноўлены ў памяць аб ночы 13-14 красавіка 1950 г., калі ў тагачаснай Чэхаславакіі была забаронена дзейнасць усіх мужчынскіх манаскіх супольнасцяў. Тады многія біскупы, святары і свецкія вернікі былі арыштаваны і падвергнуты катаванням за сваю веру. Некаторыя з тых мучанікаў, як напрыклад грэка-каталіцкі біскуп Петэр Павал Гойдзіч і сястра Здэнка Шчэлінгова, у 2003 г. былі абвешчаны благаслаўлёнымі папам Янам Паўлам ІІ.

Хрысціянскія супольнасці ў Славакіі сцвярджаюць, што “пераслед хрысціян дагэтуль адбываецца ў свеце і прымае розныя формы”, таму яны запрашаюць грамадзян краіны прыняць актыўны удзел у мерапрыемствах прысвечаных гэтай даце. У Браціславе сёння вечарам адбудзецца малітва за ахвяраў пераследу, якую ўзначаліць мясцовы арцыбіскуп Станіслаў Зваленскі.







All the contents on this site are copyrighted ©.