2011-04-11 15:57:51

Нунцый у Егіпце: хрысціяне павінны ўспрымаць змены як шанс


RealAudioMP3 “Хрысціяне ў Егіпце павінны прымаць больш актыўны ўдзел у працэсах змен, якія адбываюцца ў краіне – у інтарэсах усіх грамадзян”. Гэта падкрэсліў Апостальскі нунцый у Каіры і былы кіраўнік Папскай рады па міжрэлігійным дыялогу, арцыбіскуп Майкл Фіцджэральд. "Хрысціяне і мусульмане, як грамадзяне, у роўнай ступені пацярпелі. Мы не можам успрымаць сітуацыю з аднаго толькі пункту гледжання, гэта магчымасць для ўсіх егіпцян змяніць грамадства", - сказаў нунцый.

"Мы знаходзімся на пераходным этапе, адзначаным нявызначанасцю і надзеяй", - сказаў ён. “Браты мусульмане” з'яўляюцца рухам з даўняй гісторыяй, якая сягае 1928 г. Яны маюць, паводле іерарха, вялікі вопыт і добра арганізаваныя. З іншага боку, прадстаўляюць "не ўсіх мусульман Егіпта", - заўважыў арцыбіскуп Фіцджэральд. Большая часта мусульман належыць да вялікай колькасці іншых рухаў.

У цяперашні час шматлікія партыі рыхтуюцца да вераснёвых выбараў. “Я думаю, - сказаў арцыбіскуп - што гэта таксама магчымасць для хрысціян ". Ён таксама паведаміў аб сустрэчы, якая адбылася паміж хрысціянамі і лідэрамі арганізацыі "Браты мусульмане".

“Што тычыцца перапынення дыялогу паміж Апостальскай Сталіцай і Ісламскім універсітэтам аль-Азхар. - сказаў нунцый - Мы вельмі спадзяемся, што ён хутка можа вярнуца ў рэчышча". Трэба разглядаць гэта ў кантэксце адносін з урадам. Нунцый хоча хутка правесці перамовы з універсітэтам, каб даведацца аб прычынах істнеючай сітуацыі. "Чым актыўней мы будзем весці дыялог, тым лепш. Такім чынам, мы паспрабуем пераканаць іх, што лепш гаварыць адзін з адным, нават калі ў нас ёсць разыходжанні, як разрываць адносіны", - заўважыў арцыбіскуп Фіцджэральд.







All the contents on this site are copyrighted ©.