2011-04-11 15:57:43

Кітай: амаль палова дыяцэзій “патрыятычнага” Касцёла не мае біскупаў


RealAudioMP3 Амаль палова дыяцэзій так званага “патрыятычнага” Касцёла ў Кітаі не мае біскупаў. Аб гэтым распавёў выданню “China Daily” кіраўнік Патрыятычнага аб’яднання кітайскіх католікаў біскуп Ёхан Фанг Ксінгьяо. Гэты іерарх, прызнаны Апостальскай Сталіцай, узначальвае арганізацыю, якую Бэнэдыкт XVI ў сваім лісце да кітайскіх католікаў акрэсліў, як аб’яднанне, дзейнасць якога не адпавядае каталіцкаму навучанню.

Сёння ў Рыме пачалося пасяджэнне Камісіі па справах Каталіцкага Касцёла ў Кітаі. Падчас працы гэтага форума адбываюццца дыскусіі аб магчамасцях евангелізацыі ў сучасным кітайскім сацыяльным і культурным кантэксце.

Біскуп Ксінгьяо, адзначыў, што зараз 11 дыяцэзіі чакаюць зацвярджэння выбраных імі кандыдатаў. Іерарх падкрэслівае неабходнасць у пастырах, а таксама павелічэнне колькасці кітайскіх католікаў і пабудаваных храмаў.

Стандартная абавязковая працэдура ў “патрыятычным” кітайскім Касцёле прадугледжвае 35-гадовы ўзрост і не менш за 5-гадовы тэрмін святарства кандыдата на біскупства. Акрамя таго, ён павен валодаць не толькі добрымі тэалагічнымі ведамі, але таксама “горача любіць Айчыну і Касцёл”. Вынік выбараў з’яўляецца сапраўдным, калі кандыдат атрымае больш за палову галасоў у Радзе кітайскіх біскупаў – непрызнанай Апостальскай Сталіцай арганізацыі, створанай на падабенства біскупскай канферэнцыі.







All the contents on this site are copyrighted ©.