Ватыкан: І том серыі кніг пра гісторыю Апостальскай бібліятэкі
Ватыканскае радыё
правяло прэзентацыю першага з сямі тамоў гісторыі Апостальскай бібліятэкі. Кніга называецца
“Зараджэнне Ватыканскай апостальскай бібліятэкі паміж Гуманізмам і Адраджэннем”. Яна
распавядае пра тое, як пачыналася гісторыя адной з самых старажытных бібліятэк свету.
Ватыканская
бібліятэка была адкрыта папам Мікалаем V у сярэдзіне XV ст. Зараз пра яе гісторыю
раскажуць цудоўна аформленыя кнігі, першая з якіх ахоплівае перыяд з моманту стварэння
да пантыфікату Клімента VII. Менавіта ў гэты перыяд бібліятэка стала найбуйнейшым
інтэлектуальным цэнтрам, які паспрыяў развіццю гуманістычных ідэй.
Кіраўнік
выдання, прафесар Антоніа Манфрэдзі, палумачыў, што ў першым томе раскрываецца некалькі
асноўных тэм. Спачатку гаворка ідзе аб папскіх бібліятэках, якія існавалі да ватыканскай,
затым даецца гістарычнае апісанне часу стварэння Апостальскай бібліятэкі.