2011-04-11 14:37:46

Бэнэдыкт XVI : Харватыя павінна бараніць сваю рэлігійную і культурную ідэнтычнасць


RealAudioMP3 11 красавіка Бэнэдыкт XVI прыняў даверчыя граматы ў новага пасла Харватыі пры Апостальскай Сталіцы спадара Філіпа Вучака. Падчас сваёй прамовы Пантыфік адзначыў, што “у хуткім часе Харватыя стане членам Еўрапейскага Саюза і Апостальская Сталіца не можа не вітаць гэты выбар харвацкага народа”. “Гэта інтэграцыя цалкам адпавядае культурным і рэлігійным караням Харватыі. Было б памылкова адмаўляцца ад сваёй ідэнтычнасці дзеля іншай”, - адзначыў Папа. Звяртаючыся да новага дыпламатычнага прадстаўніка Харватыі Святы Айцец дадаў: “Калі вы ўвойдзеце ў Еўрапейскі Саюз ваша краіна ўступіць не толькі ў эканамічную і юрыдычную сістэмы, якія маюць свае перавагі і недахопы, вы павінны будзеце ўнесці ў яе свой уласны ўклад”. Папа заклікаў Харватыю “не баяцца патрабаваць захавання сваёй гісторыі і рэлігійнай і культурнай ідэнтычнасці”.

“Зараз стала модна мець амнезію і адмаўляцца ад гісторыі. Сцвярджаць, што Еўропа не мае хрысціянскіх каранёў раўнаважна сцвярджэнню, што чалавек можа жыць без кісларода і харчавання”, - заўважыў Пантыфік. Ён выказаў упэўненасць, што Харватыя зможа годна бараніць уласную ідэнтычнасць, разбураючы ўсе новыя перашкоды, падставай якіх з’яўляецца “кепска зразуметая рэлігійная свабоды, варожая натуральнаму праву, сям’і і маральнасці”.

Падчас сустрэчы з новым паслом Харватыі пры Апостальскай Сталіцы Пантыфік адзначыў пазітыўны ўклад Харватыі ў стабілізацыю міра ў Босніі і Герцагавіне, і заклікаў “далей ісці па гэтым шляху, каб умацоўваць мір і павагу да кожнага”.

Бэнэдыкт XVI узгадаў аб сваім маючым адбыцца ў чэрвені гэтага года візіце ў Харватыю. Асаблівую увагу Пантыфік звярнуў на тэму гэтага візіта: “Разам у Хрысце”. “Гэта “разам” я хачу перажываць разам з вашым народам, - сказаў ён - разам з Хрыстом, які на працягу стагодзяў адарае харвацкі народ дабрынёй і міласэрнасцю”. Святы Айцец таксама з радасцю прывітаў рашэнне харвацкага парламента абвесціць 2011 г. “Годам Башковіча”, у гонар харвацкага іезуіта, выдатнага навукоўца і філосафа, які паказаў магчымасць “жыць у гармоніі паміж навукай і верай і служыць Айчыне і Касцёлу”.







All the contents on this site are copyrighted ©.