2011-04-10 14:37:32

Цэнтральная Афрыка: масавыя выпадкі сексуальнага гвалту над жанчынамі і дзецьмі


RealAudioMP3 Рэлігійныя супольнасці “не могуць больш маўчаць у сувязі з праблемай сексуальнага гвалту над жанчынамі ў Афрыцы”, - заяўляюць актывісты шэрагу англіканскіх арганізацый, якія працуюць у Конга і Руандзе. Як перадае “The Guardian”, на іх думку, пазіцыя неўмяшання ў пытанне аб сексуальным насіллі, у тым ліку над дзецьмі, падрывае давер да рэлігійных інстытуцый.

У ходзе канферэнцыі, якая прайшла нядаўна ў Лонданскай рэзідэнцыі Архіепіскапа Кентэрбэрыйскага быў прадстаўлены даклад пад назвай “Больш маўчаць нельга”. У ім, у прыватнасці, гаворыцца, што “у большасці выпадкаў сексуальнага гвалту, калі ад ахвяраў паступалі просьбы аб дапамозе, прадстаўнікі рэлігійных супольнасцяў ніяк не рэагавалі”. Хоць пацярпелых ад гвалтаўнікоў не рэдка выкідваюць з іх уласных вёсках і сямей.

У дакладзе гаворыцца, што з 1994 г. у Дэмакратычнай Рэспубліцы Конга каля 200 тыс. жанчын і дзяўчынак падвергліся гвалту сексуальнага характару, з іх 8 тыс. у мінулым годзе. У суседніх Конга і Руандзе толькі на працягу 1994 г. было згвалтавана па розных падліках ад 250 тыс. да 500 тыс. жанчын.

Разам з тым, у дакладзе распавядаецца і пра некаторую колькасць выпадкаў, калі тым ці іншым супольнасцям і хрысціянскім арганізацыям ўсё ж атрымоўвалася аказаць дапамогу ахвярам гвалту. Напрыклад, Англіканская Царква Конга заснавала арганізацыю, якая прапануе жанчынам магчымасць зрабіць дыягностыку на наяўнасць ВІЧ-інфекцыі на працягу 72 гадзін пасля нападу; правесці юрыдычную кансультацыю; атрымаць псіхалагічную дапамогу.

Дабрачынныя арганізацыі, прысутныя на канферэнцыі, агучылі заклік да ўсёй англіканскай супольнасці прыняць на сябе выклік, якім з'яўляецца сексуальны гвалт, і адказаць на яго спачуваннем і дзейсным клопатам.








All the contents on this site are copyrighted ©.