З 11 па 13 красавіка
ў Ватыкане сустрэнуцца члены камісіі па справах Касцёла ў Кітаі. Папа Бэнэдыкт XVI
стварыў гэты орган у 2007 г. для вывучэння важных пытанняў, звязаных з жыццём Каталіцкага
Касцёла ў гэтай краіне. У камісію ўваходзяць высокія прадстаўнікі Рымскай курыі, кампетэнтныя
ў дадзеным пытанні, а таксама члены кітайскага епіскапату і манаскіх супольнасцяў.
Першае
пленарнае пасяджэнне гэтага органу адбылося 10-12 сакавіка 2008 г. Яго тэмай быў ліст,
які Святы Айцец Бэнэдыкт XVI накіраваў кітайскім католікам 27 мая 2007 г. Падчас двух
наступных пасяджэнняў, у 2009 г. і 2010 г., разглядаліся пытанні чалавечай, інтэлектуальнай,
духоўнай і пастырскай адукацыі семінарыстаў і кансэкраваных асоб, а таксама пастаяннай
фармацыі святароў.
Падчас пленарнага пасяджэння, якое адбудзецца на наступным
тыдні, будзе разглядацца душпастырская сітуацыя ў дыяцэзіях Кітаі, з асаблівым націскам
на праблемы, з якімі сутыкаецца Касцёл у абвяшчэнні Евангелля ў сённяшніх сацыяльных
і культурных умовах.