2011-04-09 14:30:42

Ватыканскія музеі супрацоўнічаюць з расійскімі мецэнатамі


RealAudioMP3 15 красавіка ў Ватыканскіх музеях адкрыецца першая ў іх гісторыі выстава з Расіі. Яна носіць назву “Фабержэ. Святыя вобразы”. Прадстаўнік расійскага фонду “Сувязь часоў”, арганізатара выставы, адзначыў, што маючая адбыцца экспазіцыя стане не проста першай выставай з Расіі. Ён паведаміў, што “да гэтага часу яшчэ ні адна выстава такога роду ні з адной краіны свету не праходзіла на тэрыторыі Ватыкана”. На дасягненне дамоўленасці і падрыхтоўку экспазіцыі спатрэбілася прыкладна чатыры гады.

Выстава атрымала падтрымку і благаслаўленне Патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі Кірыла. Прадстаўнік фонду выказаў надзею, што гэты праект "стане новай цаглінкай у развіцці адносін Каталіцкага Касцёла і Праваслаўнай Царквы". Тым больш, што выстава прымеркавана да Вялікадня, які ў гэтым годзе і праваслаўныя, і католікі адзначаюць у адзін дзень, 24 красавіка.

У дні працы выставы ў Ватыкане адбудзецца яшчэ адна грандыёзнае падзея – беатыфікацыя папы Яна Паўла II.

"Галоўная асаблівасць выставы – яе рэлігійны характар". На ёй будуць прадстаўлены шматлікія абразы і аклады, якія належалі расійскай царскай сям'і. "Гэта было пажаданнем Ватыкана", - патлумачылі ў фондзе

Выстава застанецца ў ватыканскіх музеях да 11 чэрвеня, а яе ўрачыстае адкрыццё ў зале Рафаэля адбудзецца 14 красавіка з удзелам прадстаўнікоў расійскага ўрада.







All the contents on this site are copyrighted ©.