2011-04-09 12:28:16

Бэнэдыкт XVI выказаў спачуванні пасля нападу на школу ў Рыа-дэ-Жанэйра


RealAudioMP3 Папа Бэнэдыкт XVI выказаў спачуванні ў сувязі з масавым забойствам, якое адбылося 7 красавіка ў адной са школ Рыа-дэ-Жанэйра ў Бразіліі. "Глыбока крануты драматычным нападам на бездапаможных дзяцей у школе раёна Рэаленго Святы Айцец жадае выказаць сваю салідарнасць і духоўную падтрымку сем'ям, якія страцілі сваіх дзяцей і ўсяму калектыву школы, жадаючы хуткага гаення ран”, - гаворыцца ў тэлеграме, падпісанай кардыналам Дзяржсакратаром Тарчызіо Бэртонэ

Святы Айцец запрашае ўсіх жыхароў Рыа-дэ-Жанэйра, каб пасля такой трагедыі сказаць “не” злачыннасці, якая будуе дарогі без будучыні, і імкнуцца да стварэння грамадства, заснаванага на справядлівасці і павазе да людзей, асабліва самых слабых і безабаронных. У імя Бога няхай надзея не слабее ў часы выпрабаванняў, а прабачэнне і любоў прысутнічаюць замест нянавісці і помсты", - заклікае Папа.

У чацвер, 7 красавіка раніцай былы навучэнец сярэдняй школы імя Тасса Сілвейра ў мікрараёне Рэаленго Рыа-дэ-Жанейра, увайшоў у памяшканне гэтай установы і пачаў страляць. Там навучаецца каля тысячы чалавек ва ўзросце ад 9 да 14 гадоў. У выніку растрэлу былі забітыя дзесяць дзяўчынак і адзін хлопчык, а таксама сам страляўшы. Трынаццаць іншых вучняў атрымалі раненні, чацвёра з іх знаходзяцца ў цяжкім стане.

Злачынца, 23-гадовы Велінгтон Менэзэс дэ Олівэйра, пасля ранення паліцыяй застрэліў сябе.







All the contents on this site are copyrighted ©.