2011-04-08 16:05:55

Расія: Патрыярх Кірыл аб неабходнасці абароны хрысціянскіх каштоўнасцяў


RealAudioMP3 7 красавіка Патрыярх Маскоўскі і ўсяе Русі Кірыл сустрэўся з паслом Італіі ў Расіі Антоніо Занардім Ланді. Падчас сустрэчы Патрыярх Кірыл выказаўся аб тым, што “хрысціянская традыцыя і яе каштоўнасці з’яўляюцца нашай агульнай спадчынай, якую мы павінны бараніць разам”.

Пасол Занарді Ланді перадаў Патрыярху ўдзячнасць і падзяку італьянскага ўраду за салідарнасць праяўленую ў справе абароны хрысціянскіх каранёў, падчас разгляду Еўрапейскім Трыбуналам па Правах Чалавека скаргі ў справе крыжоў у школах Італіі.

“Ваша падтрымка дапамагла нам зразумець, што нас аб’ядноўвае і што мы можам развіваць у будучыні, бо само сабой зразумела, будучыня Еўропы цесна связана з яе мінулым”, - сказаў Занарді Ланді.

Пасол Італіі ўручыў кіраўніку Рускай Праваслаўнай Царквы частку рэліквій святога Панцеляймона- пакутніка і часціны рэліквій святых мучанікаў з Аквілеі.

Дзякуючы за гэтыя падарункі Патрыярх Кірыл запэўніў свайго госця, што астанкі святых будуць захоўвацца як вялікія каштоўнасці. “Мы вельмі крануты гэтым падарункам, які сымвалізуе нашы агульныя хрысціянскія карані і нашу супольную гісторыю”, - сказаў Кірыл.

Патрыярх адзначыў, што “дзве краіны ўшаноўваюць гэтых самых святых, і гэта не можа быць ігнаравана. Мучанікі з Аквілеі, першы пакутнік Панцеляймон і святы Мікалай Цудатворца, чые рэліквіі знаходзяцца ў Бары,ушаноўваюцца як італьянскімі вернікамі, так і праваслаўнымі Расіі”, - адзначыў кіраўнік Рускай Праваслаўнай Царквы.

Падчас сустрэчы Патрыярх Кірыл падняў пытанне аб душпастырстве, якое Руская Праваслаўная Царква жадае несці праваслаўным у Італіі, асабліва эмігрантам з Украіны, Малдовы і іншых краін былога Савецкага Саюза. Ён таксама звярнуў увагу на ролю пілігрымаў, якія прыбываюць у Італію з краін, якія застаюцца пад духоўным кіраўніцтвам Маскоўскага Патрыярхату








All the contents on this site are copyrighted ©.