2011-04-08 16:42:37

Апостальская Сталіца прыме ўдзел у Міжнародным кніжным кірмашы ў Дамініканскай Рэспубліцы


RealAudioMP3 8 красавіка ў прэс-цэнтры Апостальскай Сталіцы, адбылася прэзентацыя культурнай праграмы, падрыхтаванай да Міжнароднага кніжнага кірмашу, які пройдзе ў з 4 па 22 мая ў Санта Дамінга, сталіцы Дамініканскай Рэспубліцы. У гэтым годзе кніжны кірмаш будзе прысвечаны 500-годдзю ўстанаўлення першай каталіцкай дыяцэзіі ў гэтай краіне.

“Святы Айцец Бэнэдыкт XVI з задавальненнем прыняў запрашэнне Міністэрства культуры Санта Дамінго, ўдзельнічаць у гэтым мерапрыемстве” , - адзначыў кардынал Джанфранка Равазі, кіраўнік Папскай рады па культуры.
“Менавіта на Раду па культуры ускладзена адказнасць за падрыхтоўку да ўдзелу ў Міжнародным кніжным кірмашы. Дамова аб супрацоўніцтве паміж гэтай дэкастэрыяй Апостальскай Сталіцы і Міністэрствам культуры Дамініканскай Рэспубліцы прадугледжвае удзел у 20 канферэнцыях, мастацкіх выстаўках, канцэртах і іншых мерапрыемствах. Акрамя таго дэлегацыя Святога Пасада перадасць у акадэмічныя і школьныя ўстановы Дамініканскай Рэспубліцы кнігі каталіцкіх аўтараў, каб новыя пакаленні гэтай краіны маглі знаёміцца з сучаснай каталіцкай літаратурай”, дадаў кардынал Равазі.

У падрыхтоўцы павіл’ёнаў Апостальскай Сталіцы разам з Папскай радай па культуры заняты Ватыканскае кніжнае выдавецтва, Ватыканскія музеі, Апостальская бібліятэка, Сакрэтныя архівы Ватыкана і іншыя установы Апостальскай сталіцы.








All the contents on this site are copyrighted ©.