16 красавіка ў баварскім
гарадку Марктль-ам-Ін, дзе 84 гады таму нарадзіўся Ёзэф Ратцынгер – папа Бэнэдыкт
XVI, зноў адкрыюцца дзверы мемарыяльнага дома-музея Пантыфіка. Новы сезон адкрые выстава
пад назвай “Да вольнасьці пакліканы вы ... “ (Гал 5,13) Свабода ў думках і жыцці Бэнэдыкта
XVI”.
19 красавіка з удзелам выдатных каталіцкіх тэолагаў адбудзецца сімпозіўм,
прымеркаваны да чарговай гадавіны абрання Папы (19 красавіка 2005 г.). Удзельнікі
абмяркуюць “Крызіс веры ў заходнім свеце. Уклад Ёзэфа Ратцынгера ў сучасны Касцёл”.
Выстава
і навуковы сімпозіўм арганізаваны касцёльна-грамадскім фондам, які дзяйнічае пры доме-музее
Пантыфіка на яго радзіме.