2011-04-07 15:33:33

Моладзь і СМІ у лічбавую эпоху


RealAudioMP3 14 красавіка у Рыме ў Папскім універсітэце “Regina Apostolorum” пройдзе форум на тэму: ”Моладзь у сацыяльнай камунікацыі”. Яго арганізуе Інстытут вышэйшых даследаванняў над становішчам жанчын таго ж універсітэту ў супрацоўніцтве з Еўрапейскім універсітэтам Рыму, пад патранатам Папскай рады па культуры.

Форум “Моладзь у сацыяльнай камунікацыі” намагаецца звярнуць увагу на асноўны аспект сучаснай культуры: камунікацыю ў лічбавую эпоху. Удзельнікі паспрабуюць даць адказ на словы Папы, якія ён звярнуў да ўдзельнікаў пленарнай асамблеі Папскай рады па культуры: “У свеце, у якім дамінуе сацыяльная камунікацыя, Касцёл, прапаведваючы Евангелле збаўлення ўсім людзям, не можа застацца абыякавым і чужым. Ён намагаецца выкарыстаць з яшчэ большым імкненнем, але і крытыкай, а таксама разважлівасцю, новыя мовы і новыя спосабы камунікацыі” ( 13 лістапада 2010).

Форум адкрые пасол Егіпта пры Апостальскай Сталіцы, які распавядзе пра тое, як егіпецкая моладзь выкарыстоўвала сацыяльныя сеткі, каб абвясціць свету сваё імкненне да будучыні і свабоды. Карло д’Асаро Бйондо, прэзідэнт Google ў Еўропе, Афрыцы і Блізкім Усходзе раскажа аб вялікіх культурных зменах і эканамічных магчымасцях самай папулярнай пошукавай сістэмы ў свеце. Удзельнікі правядуць дыскусію на тэму радыкальных змен на прыкладзе амерыканскага і ангельскага банкаўскіх і фінансавых сектараў.







All the contents on this site are copyrighted ©.