2011-04-07 14:40:42

Даследаванне купала базылікі св. Пятра


RealAudioMP3 Група ватыканскіх навукоўцаў правяла даследаванне купала базылікі св. Пятра з выкарыстаннем сучасных высокатэхналагічных інструментаў. Хоць даследаванне "не дазваляе нам высветліць, якія матэрыялы і тэхнікі былі выкарыстаны пры будаўніцтве, але дапамагае даведацца, у якім стане знаходзіцца купал", - цытуе даследчыкаў “L'Osservatore Romano”. Аднак навукоўцы прыйшлі да высновы, што купал, да праекта якога прыклаў руку сам Мікеланджэла, нашмат больш трывалы, чым думалі раней.

Будаўнікі XVI стагоддзя выкарыстоўвалі пры ўзвядзенні купала тагачасны аналаг сучаснага армаванага бетону. Унутры купала знаходзяцца сем жалезных кольцаў, якія трымаюць складаючыя канструкцыю камяні разам. Раней лічылася, што такіх кольцаў толькі два.

Кольцы выявіла супрацоўніца базылікі Марта Каруза, якая забралася на 136-мятровы купал, "як альпініст", і абследавала яго з дапамогай магнітнага радыёлакатара. Каруза атрымалася вызначыць дакладнае размяшчэнне кольцаў, вертыкальных металічных стрыжняў і ланцугоў, якія знаходзяцца ўнутры каменнай канструкцыі і падтрымліваюць яе.








All the contents on this site are copyrighted ©.