Італія: набажэнствы ў гадавіну землятрусу ў Аквіле
Другую гадавіну разбуральнага
землятрусу ў цэнтральна-італьянскім горадзе Аквіла, які забраў жыцці 309 чалавек,
успамінаюць сёння ў Італіі. З факельнага шэсця пачаліся сённяшняй ноччу мемарыяльныя
мерапрыемствы. У адміністрацыйны цэнтр вобласці Абруца прыбудуць прэзідэнт Італьянскай
рэспублікі Джорджа Напалітана і іншыя афіцыйныя асобы, якія прымуць удзел у жалобным
набажэнстве ў катэдральным касцёле Аквілы.
Землятрус магнітудай 5,8 бала адбыўся
ў 3.23 гадзін па мясцовым часе 6 красавіка 2009 года. Тады тысячы людзей засталіся
без прытулку, больш за палова будынкаў у Аквіле і наваколлі ператварылася ў руіны.
Праз два гады пасля трагедыі цэнтр сярэднявечнага горада, які ўяўляе архітэктурна-гістарычную
каштоўнасць, застаецца зачынены, але тут працягвае дзейнічаць універсітэт.
У
ліпені 2009 года прэм'ер-міністр Сільвіо Берлусконі прыняў рашэнне правесці саміт
"васьмёркі" у Аквіле для прыцягнення ўвагі міжнароднай супольнасці да наступстваў
прыродных катастроф. Усе сённяшнія мемарыяльныя акацыі праходзяць пад знакам салідарнасці
з Японіяй, якая нядаўна перажыла разбуральныя землятрус і цунамі.