2011-04-06 11:51:26

Францыя: дэбаты аб свецкасці


RealAudioMP3 У Францыі ў штаб-кватэры кіруючай партыі адбыліся так званыя “дэбаты аб свецкасці”. Іх ініцыятарам стаў прэзідэнт краіны Нікаля Сарказі. Ён прапануе прывесці звычаі і традыцыі, галоўным чынам рэлігійныя, да адзінага стандарту.

На думку Сарказі, трэба, напрыклад, выразна рэгламентаваць месцы, дзе могуць маліцца прадстаўнікі розных канфесій. Або вызначыць агульныя для ўсіх правілы нашэння адзення ў грамадскіх месцах.

Напрыклад, у якасці прапаноў абмяркоўвалася забарона на нашэнне мусульманскіх хустак. Не засталіся без увагі і хрысціянскія сімвалы. Парушэннем закона ў Францыі можа стаць выява крыжа на вопратцы сясцёр міласэрнасці. Рэлігійныя лідэры актыўна выступалі супраць правядзення такіх дэбатаў. Па іх словах, Сарказі і яго прыхільнікі спрабуюць узяць рэванш за правал палітыкі мультыкультуралізму, аб якім аб'явілі 10 лютага.








All the contents on this site are copyrighted ©.