2011-04-06 15:06:41

Турцыя: партыйны лідэр заклікае забараніць місіянерства


RealAudioMP3 Кіраўнік турэцкай апазіцыйнай партыі заклікаў падчас інаўгурацыі сваёй выбарчай кампаніі вызваліць Турцыю ад існуючай на яго думку пагрозы з боку хрысціянскіх місіянераў. Намік Кемаль Зейбек, старшыня правай Дэмакратычнай партыі падчас прамовы перад кіраўніцтвам партыі выступіў з ініцыятывай прыняцця закона супраць хрысціянскім місіянерам, якія працуюць у Турцыі. "Гэта так званая евангелізацыйная, узмоцненая доларамі місіянерская дзейнасць, уяўляе пагрозу для ўсяго чалавецтва", - заявіў палітык.

Пратэстанцкія супольнасці чакаюць у сувязі з такімі заявамі ўзросту колькасці нападаў на храмы. Прадстаўнік Асацыяцыі пратэстанцкіх цэркваў Сонер Туфан заявіў аб "серыі такіх нападаў у апошнія месяцы, у тым ліку замаху на святара ў Ізміры ў мінулыя выходныя. Гэта "тыпова" для выбарчай кампаніі, калі кандыдаты ахвотна выкарыстоўваюць у сваіх мэтах, так званую, місіянерскую небяспеку”, - сказаў Туфан.







All the contents on this site are copyrighted ©.