2011-04-06 11:47:08

Падрыхтоўка да перапахавання Яна Паўла II


RealAudioMP3 У базыліцы св. Пятра ў Ватыкане завершана падрыхтоўка да перапахавання папы Яна Паўла II. Капліца св. Себасцьяна адрэстаўравана і адноўлена, паінфармаваў кіраўнік Залі Друку Апостальскай Сталіцы кс. Фэдэрыка Ламбардзі.

Раніцай 1 мая труна з целам Пантыфіка будзе спачатку змешчана перад Папскім алтаром у базыліцы св. Пятра, а пазней перанесена ў капліцу св. Себасцьяна, размешчаную справа ля ўваходу ў базыліку, усяго ў некалькіх метрах ад знакамітай скульптуры "Пьета" Мікеланджэла.

Астанкі папы Інакенція XI (1676-1689), якія знаходзяцца ў капліцы св. Себасцьяна зараз, увечары 29 красавіка знойдуць спачын ў алтары Перамянення ў левай частцы базылікі св. Пятра. Цырымонію пераносу астанкаў папы Інакенція XI узначаліць кардынал Анджэла Камастры.








All the contents on this site are copyrighted ©.