2011-04-06 12:48:01

Кардыналы Кох і Каспер выступаюць за новы літургічны рух


RealAudioMP3 Кардынал Вальтэр Каспер заклікаў да "аднаўлення літургічна-сакрамэнтальнай культуры". Літургіі не можна пастаянна "перарабляць", сказаў былы старшыня Папскай рады спрыяння хрысціянскаму адзінству на сімпозіўме, прысвечаным літургіі, у нямецкім Фаллендар. У сваю чаргу, цяперашні старшыня гэтай ватыканскай дыкастэрыі, швейцарскі кардынал Курт Кох лічыць, што неабходны новы літургічны рух. Ён павінен быць дастаткова моцным, каб абараніць станоўчыя плёны паслясаборнага развіцця літургіі і выправіць яго "цені".

Па словах кардынала Каспера, неабходна "глыбокая рэформа літургічных рэформ". Ён лічыць, што літургіі не можна дэсакралізаваць і пазбаўляць належнай ёй велічы. Літургія з’яўляецца набажэнствам, а не толькі святкаваннем супольнасці. Пачуццё захаплення і ўзвышанасці святасцю аказвае збаўчае дзеянне, асабліва ў нашым усё больш індыферэнтным і секулярызаваным свеце, адзначыў кардынал Каспер.

Кардынал Кох, у сваю чаргу, падкрэсліў, што літургічнай рэформы 1970 г. не можна разглядацца як "формы канчатковай". Ён адзначыў, што саборная "Канстытуцыя аб святой літургіі - Sacrosanctum Concilium" яшчэ не цалкам рэалізваная, асабліва яе тэалагічныя прынцыпы. Такім чынам, мэтай новага тэалагічнага руху павінна быць імкненне, каб рэальная спадчына Другога Ватыканскага Сабору нанава дзейнічала ў цяперашняй сітуацыі Касцёла, заявіў старшыня Папскай рады спряння хрысціянскаму адзінству.

Іерархі з Ватыкана прымалі ўдзел у чатырохдзённым сімпозіўме на тэму літургіі ў Касцёле, арганізаваным Інстытутам тэалогіі, экуменіі і духоўнасці пры Вышэйшай школе філасофіі і тэалогіі ў Фаллендар. 78-гадовы кардынал Каспер з’яўляецца ўладальнікам ганаровых ступеняў гэтай навучальнай установы.








All the contents on this site are copyrighted ©.