2011-04-06 13:43:30

Бэнэдыкт XVI заклікаў да міру ў Кот д’Івуары і Лівіі


RealAudioMP3 На заканчэнне сённяшняй агульнай аўдыенцыі Бэнэдыкт XVI звярнуўся з заклікам да народаў Кот д’Івуара і Лівіі. Пантыфік выказаў надзею на тое, што кардынал Тарксан, якога Святы Айцец накіраваў з міратворчай місіяй у Кот д’Івуар зможа нарэшце прыбыць у гэтую краіну. “Я малюся за ахвяраў канфліктаў і іх блізкіх. Гвалт і нянавісць гэта заўсёды параза! Таму заклікаю вас да прымірэння і дыялога, каб спыніць бессэнсоўнае кровапраліцце”, - сказаў Бэнэдыкт XVI.







All the contents on this site are copyrighted ©.