2011-04-05 13:07:22

Іспанскія іерархі заклікаюць да адказных выбараў


RealAudioMP3 Перад маючымі адбыцца выбарамі, рэгіянальнымі і мясцовымі, іспанскія біскупы мадрыдскай правінцыі заклікалі вернікаў уважліва знаёміцца з перадвыбарчымі праграмамі палітычных партый, прааналізваць іх і адказна аддаць свой голас. "Гэта вельмі важны ўклад у агульнае дабро грамадства", - падкрэслілі біскупы у адмысловым пасланні. Выбары пройдуць 22 мая.

"Католікі павінны дзейнічаць у адпаведнасці з патрабаваннямі сумлення добра сфарміраванага ў адпаведнасці са справядлівасцю і навучаннем Касцёла, асабліва сацыяльным. Такім чынам, яны будуць мець магчымасць выбраць паміж палітычнымі поглядамі сумяшчальнымі з верай і натуральным законам той, які знаходзіцца бліжэй да патрабаванняў агульнага дабра", - гаворыцца ў звароце.

Біскупы заклікаюць да захавання права на жыццё, якое "павінна быць надзейна абаронена на ўсіх этапах існавання асобы, ад зачацця да натуральнай смерці". Такім чынам, ні пры якіх абставінах "не можна апраўдваць ліквідацыі нявінных чалавечых істот шляхам аборту, у тым ліку з дапамогай так званых “таблетак наступнага дня”, ці эўтаназіі". Акрамя таго, іерархі нагадваюць, што таксама "права на свабоду веравызнання павінна быць абаронена. Гэта азначае павагу да месцаў культу і рэлігійных сімвалаў, а таксама публічная павага да рэлігійных перакананняў, асабліва вынікаючых з каталіцкай веры, якія сфармавалі нашу культурную і маральную спадчыну", - падкрэслілі біскупы мадрыдскай правінцыі.

Іерархі заклікаюць да абароны і падтрымкі сям'і, прызнаючы права бацькоў выхоўваць сваіх дзяцей у адпаведнасці са сваімі рэлігійнымі, маральнымі і педагагічнымі перакананнямі, а таксама да "папулярызацыі справядлівага эканамічнага парадку".







All the contents on this site are copyrighted ©.