2011-04-05 13:28:26

Кардынал Нагіб: Егіпет на раздарожжы


RealAudioMP3 На думку Патрыярха Копцкага Каталіцкага Касцёла кардынала Антоніўса Нагіба, жыхары Егіпта павінны зрабіць выбар паміж дэмакратыяй і ісламскай дзяржавай, іншых рашэнняў не існуе. Паводле яго, краіна павінна ісці ў напрамку “свабоды, роўнасці правоў і дэмакратыі”. Кардынал, нагадаў, што 19 сакавіка ў рэферэндуме па змене Канстытуцыі краіны 78% галасуючых высказалася за частковыя змены ў асноўным законе, а 22% за яго поўны перагляд. Сярод апошніх былі не толькі хрысціяне, але і мусульмане, а таксама палітыкі, якія хочуць радыкальных змен у палітычным жыцці Егіпта.

Кардынал Нагіб патлумачыў, што першапачатковай мэтай грамадскага руху супраць Мубарака былі “кампаненты сучаснай свецкай дзяржавы”, такія як дэмакратыя палітычнай сістэмы, заснаванай на роўных правах і абавязках для ўсіх, а таксама рэальны ўдзел грамадзян у палітычным жыцці краіны.







All the contents on this site are copyrighted ©.