2011-04-05 12:35:52

Германія: Касцёл супраць выкарыстання ядзернай энергіі


RealAudioMP3 “Каталіцкі Касцёл у Германіі выступае супраць выкарыстання ядзернай энергіі”, - сказаў кардынал Рэйнхард Маркс у інтэрв'ю газеце “Frankfurter Allgemeine Sonntagszeitung”. Паводле нямецкага іерарха, "людзі не павінны давяраць тэхналогіі, якая мае непрадказальныя наступствы для нашага пакалення".

“Ядзерная энергетыка можа быць толькі прамежкавай тэхналогіяй”, - сказаў кардынал Маркс. Ён адносіць ўражанне, што "некаторыя людзі кажуць, што гэта ўсяго толькі мост, але ў рэчаіснасці яны хочуць захаваць яго ў якасці плацдарма". Іерарх падкрэслівае, што яго турбуе павелічэнне срокаў дзейнасці атамных электрастанцый. “Калі неадкладнае прыпыненне іх працы не ўяўляецца магчымым, то, па меншай меры, мы павінны імкнуцца зрабіць гэта як мага хутчэй”, - сказаў нямецкі кардынал.

Ён заклікаў да змены ладу жыцця "на карысць такога, які не будзе пагражаць клімату і садзейнічаць захаванню прыродных рэсурсаў Зямлі". "Калі мы дазволім, каб рызыка ядзерных метадаў перадалося наступным нявінным пакаленням, гэта будзе азначаць, што мы страцілі правільны баланс", - папярэдзіў іерарх. Кардынала Маркса турбуе таксама праблема захоўвання ядзерных адходаў.

Іерарх быў нядаўна ўключаны ў створаны канцлер Ангелай Меркель камітэт для абмеркавання этычных праблем выкарыстання атамнай энергіі. “Касцёл у гэтым камітэце з'яўляецца самастойнай сілай”, - сказаў кардынал. Ён падкрэсліў, што "Касцёл не дазволіць змякчыць сваю пазіцыю, не дазволіць таксама інструменталізаваць сябе". Ён паведаміў, што нямецкі епіскапат рыхтуе ўжо на працягу доўгага часу слова аб ядзернай энергіі.







All the contents on this site are copyrighted ©.