2011-04-05 15:33:24

Апостальская Сталіца: падрабязнасці беатыфікацыі Яна Паўла ІІ


RealAudioMP3 5 красавіка ў Ватыкане адбылася прэс-канферэнцыя прысвечаная падрыхтоўцы да беатыфікацыі Слугі Божага папы Яна Паўла ІІ. Падчас яе кс. Чэзар Атуіре, адміністратар Рымскага цэнтра пілігрымак, прадставіў спецыяльны пропуск для удзельнікаў беатыфікацыі, а таксама прапановы па арганізацыі руху транспарту, парковак для аўтобусаў, пражыванню і харчаванню пілігрымаў.

Кс. Марко Фрызіна, кіраўнік літургічнага аддзела Вікарыята Рыму, прадставіў журналістам мерапрыемствы, прысвечаныя беатыфікацыі. “Яны будуць складацца з трох частак, кожная з якіх павінна падкрэсліць багацце асобы новага благаслаўлёнага, а таксама адзначыць вялікі ўклад Яна Паўла ІІ у жыццё Касцёла ў Рыме і ва ўсім свеце”, - сказаў кс. Фрызіна.

Далей ён распавёў аб тым, што “Вігілія беатыфікацыі, пачнецца вечарам 30 красавіка на тэрыторыі “Circo Massimo” (“Вялікага цырка”). Падчас вігіліі адбудзецца “Набажэнства памяці”, а бліжэйшыя супрацоўнікі Слугі Божага складуць свае сведчанні ім. Сярод іх будуць Хаакін Наварра-Вальс, кардынал Станіслаў Дзівіш, а таксама сястра Марыя Сімон-Пьер, якая была аздароўлена цудоўным чынам праз малітву да Яна Паўла ІІ. Пасля гэтага адбудзецца ружанцовая малітва з тэлемостам, які спалучыць пяць марыйных санктуарыяў свету. На заканчэнне малітвы, папа Бэнэдыктам XVІ, праз пасрэдніцтва тэлемосту ўдзеліць прысутным Апостальскае благаслаўленне”. Акрамя таго, у ноч з 30 красавіка на 1 мая ў цэнтры Рыма будуць адкрыты для малітвы 7 касцёлаў”.

“На наступны дзень, 1 мая, пасля набажэнства да Божай Міласэрнасці адбудзецца св. Імша, падчас якой Слуга Божы Ян Павел ІІ будзе ўрачыста абвешчаны благаслаўлёным. 2 мая ў 10.30 гадзін адбудзецца першая св. Імша ў гонар новага благаслаўлёнага.







All the contents on this site are copyrighted ©.