2011-04-04 12:51:19

Францыя: візіт двух праваслаўных патрыярхаў


RealAudioMP3 Асамблея праваслаўных епіскапаў Францыі апублікавала камюніке, у якім паведамляецца аб маючых адбыцца візітах Патрыярха Канстантынопальскага Барталамея І у Парыж і Патрыярха Румынскага Данііла ў Страсбург.

Глава Канстанцінопальскага Патрыярхату здзейсніць свой афіцыйны візіт у Францыю з 11 па 14 красавіка 2011 г. Ён сустрэнецца з шэрагам афіцыйных асоб Французскай дзяржавы. Патрыярх Барталамей таксама мае намер сустрэцца з праваслаўнымі іерархамі Францыі і абмеркаваць з імі царкоўнае жыццё, а таксама пытанні міжправаслаўнага супрацоўніцтва. Таксама глава Канстантынопальскай Царквы прыме ўдзел у прэзентацыі сваёй кнігі пад назвай "Ala rencontre du mystere. Comprendre le christianisme orthodoxe aujourd'hui" (Насустрач таямніцы. Зразуменне праваслаўнага хрысціянства сёння).







All the contents on this site are copyrighted ©.