2011-04-04 15:22:12

У ПАР расце сацыяльнае напружанне


RealAudioMP3 Хрысціянскія лідэры Паўднёва-Афрыканскай Рэспублікі занепакоены ростам сацыяльнай напружанасці ў краіне. За мінулыя тыдні ў пяці правінцыях краіны прайшлі жорсткія сутыкненні маніфестантаў з паліцыяй.

У заяве Паўднёва-Афрыканскай рады Касцёлаў, да якой належыць таксама Канферэнцыя Каталіцкіх Біскупаў Паўднёвай Афрыкі, гаворыцца, што наяўнасць сутыкненняў з’яўляецца сігналам трывогі ў краіне. У сваім звароце хрысціянскія лідэры заклікаюць улады краіны прыняць неабходныя меры для вырашэння існуючых праблем.

“Гвалтоўная рэакцыя насельніцтва краіны падыктавана незадаволенасцю з-за адсутнасці сацыяльных паслуг”, - пішуць у сваім звароце хрысціянскія лідэры. Выступленні “з’яўляюцца рэзкім папяраджаннем у бок уладаў краіны і напамінам аб тым, што сітуацыя яшчэ больш пагоршыцца, калі мясцовая адміністрацыя і палітычныя партыі далей будуць ігнараваць патрэбы жыхароў краіны”.

Паводле хрысціянскіх лідэраў краіны пратэсты з’яўляюцца знакам незадаволенасці выбаршчыкаў сваімі абраннікамі, якія знаходзяцца ва ўладзе.







All the contents on this site are copyrighted ©.