З 4 па 6 красавіка
нямецкі горад Фаллендар, размешчаны ў зямлі Рэйнланд-Пфальц, прымае міжнародны сімпозіўм
на тэму: “Літургія Касцёла”. Арганізатарам форуму выступіў Інстытут кардынала Каспера,
які з 2005 г. дзейнічае пры Вышэйшай школе філасофіі і тэалогіі гэтага горада. Ён
быў створаны для каардынацыі навуковых даследаванняў у галіне тэалогіі і духоўнасці
экуменізму.
Удзельнікі форуму абмяркуюць вынікі літургічнай рэформы і яе ключавыя
пытанні. Выключнасць сімпозіўму надае прысутнасць на ім кардынала Вальтэра Каспэра,
былога старшыні Папскай рады спрыяння хрысціянскаму адзінству і кардынала Курта Коха,
цяперашняга кіраўніка гэтай ватыканскай дыкастэрыі. Кардынал Каспер выступіць з дакладам:
“Храмы і святыя месцы ў секулярызаваным свеце”. Кардынал Кох раскрые тэму: “Літургія
як святкаванне хрысціянскага жыцця”.
Удзелькі форуму паразважаюць над цэлебрацыяй
нядзельняй Эўхарыстыі, крытэрыях і інструментах душпастырскіх інавацый, а таксама
аб “Пасхальнай таямніцы”. Падчас сустрэчы адбудзецца абмеркаванне ролі і значэння
літургіі ў праваслаўнай традыцыі.