2011-04-03 14:01:24

Хваля мігрантаў з Паўночнай Афрыкі ў Італію.


RealAudioMP3 З Паўночнай Афрыкі праз Міжземнае мора ў Італію прыбываюць нелегальныя мігранты. Пераважная большасць з іх - жыхары Туніса. Сітуацыя настолькі сур’ёзная, што прэм’ер-міністр Італіі Сільвіё Бэрлусконі назваў яе “міграцыйным цунамі”, просячы дапамогі ва ўсёй Еўропе і Еўрапейскага Саюза.

У гэтай сувязі Рада Канферэнцыі Біскупаў Еўропы выпусціла адмысловую заяву. У ёй адзначаецца, што цяперашняя сітуацыя патрабуе салідарнасці ўсіх краін нашага кантынена і Еўрапейскага Саюза. Важна, каб усе прычыніліся да вырашэння гэтай сур’ёзнай і актуальнай праблемы, - гаворыцца ў заяве еўрапейскіх біскупаў. Яны настойваюць нам тым, каб падчас вырашэння гэтай праблемы шанавалася годнасць мігранта і еўрапейская законнасць.








All the contents on this site are copyrighted ©.