2011-04-03 14:03:13

Новыя дэкрэты Кангрэгацыі па справах Канананізацыі


RealAudioMP3 2 красавіка папа Бэнэдыкт ХVI даручыў Кангрэгацыі па справах Кананізацыі апублікаваць 13 дэкрэтаў, якія тычацца 35 Слугаў Божых.

Пяць дэкрэтаў тычыцца цудаў, якія прыпісваюцца нябеснаму заступніцтву двух італьянскіх святароў і трох законніц: дзвюх італьянак і іспанкі. Зацвярджэнне цуду з’яўляецца апошнім этапам перад кананізацыяй ці беатыфікацыяй.

Два дэкрэты зацвярджаюць пакутніцтва. Адзін з іх тычыцца французскага святара, забітага ў 1793 годзе падчас рэвалюцыі, а другі - 22 місіянераў Аблатаў Беззаганнага Зачацця Панны Марыі і аднаго свецкага чалавека, які аддаў жыццё за веру ў 1936 годзе ў Іспаніі. Зацвярджэнне мучаніцтва - гэта апошні крок перад беатвыікацыяй.

Шэсць наступных дэкрэтаў Кангрэгацыі па справах Кананізацыі зацвярджаюць гераічнасць цнотаў. Яны тычацца індыйскага біскупа сіра-малабарскага абраду, канадскага школьнага брата, трох італьянсікіх законніц і 14 гадовага немца Бернарда Ленера, які памёр у 1944 годзе ў Рэгенсбургу.








All the contents on this site are copyrighted ©.