Ватыканская кнігарня
“Libreria Editrice Vaticana” апублікавала кнігу Стэфана і Рабэрта Кавілёніх пад назвай
“Спорт у Ватыкане”. Прадмову да кнігі напісаў кс. Георг Генсвайн, асабісты сакратар
папы Бэнэдыкта ХVI.
Кс. Георг Генсвайн адзначае, што гэта першая ў гісторыі
публікацыя аб спорце ў “найменшай дзяржаве свету”. Ён звярнуў увагу, што “спалучэнне
тэкстаў Настаўніцткага урада Касцёла, асабістых сведчанняў, ілюстрацый і фатаграфій
дазваляе чытачу апынуцца ў невядомую наогул, рэальнасць паўсядзённага жыцця ў Ватыкане”.
Прэзентацыя
гэтай новай кнігі адбудзецца ў панядзелак 4 красавіка ў сядзібе Ватыканскага радыё.