2011-04-02 14:55:06

Кардынал Анджэло Амато: мы ўдзячныя за дар пантыфікату Яна Паўла ІІ


RealAudioMP3 У інтэрв’ю Ватыканскаму радыё Прэфект Кангрэгацыі па справах Кананізацыі, кардынал Анджэла Амато сказаў, што палякі могуць ганарыцца з прычыны беатыфікацыі Яна Паўла ІІ.

“Дзень 1 мая павінен быць усім палякам нацыянальным гонарам і радасцю з таго, што іх краіна дала свету такога чалавека”, - сказаў кардынал Амато. Ён таксама заявіў, што быць палякам шмат у чым дапамагло Яну Паўлу ІІ ў яго навучанні.

“Польшча мела ў той час моцную каталіцкую ідэнтычнасць, каб абвергнуць камуністычную сістэму. Гэты вопыт дапамог Папе паказаць сілу хрысціянства. Гэта дапамагло яму быць добрым і святыч чалавекам”, - сказаў кардынал Анджэла Амато.








All the contents on this site are copyrighted ©.