2011-04-01 15:33:55

Бэнэдыкт XVI скіраваў спачувальную тэлеграму ў сувязі са смерцю кардынала Варкі Вітаяціла


RealAudioMP3 1 красавіка 2011 г. памёр кардынал Варкі Вітаяціль, Вярхоўны арцыбіскуп дыяцэзіі Эрнакулям-Ангамалі Сіра-малабарскай Царквы ў Індыі. З сувязі з гэтым Бэнэдыкт XVI скіраваў тэлеграму, у якой выказаў спачуванні святарам, законнікам і вернікам гэтай Царквы і запэўніў у сваёй малітве.

“Я з падзякай адзначаю той уклад, які зрабіў кардынал Вітаяціль у служэнні Сіра-малабарскаму і паўсюднаму Касцёлу. Я заклікаю вас, а таксама ўсіх членаў кардынальскай сям’і, даверыць яго душу бясконцай міласэрнасці Бога, нашага любячага Айца”, - напісаў у спачувальнай тэлеграме Пантыфік.








All the contents on this site are copyrighted ©.