2011-04-01 14:22:29

Апостальская Сталіца: новы фінансавы закон


RealAudioMP3 1 красавіка ў Апостальскай Сталіцы пачаў дзейнічаць закон накіраваны на барацьбу з адмываннем грошай і фінансаваннем тэрарызму, які быў апублікаваны 30 снежня 2010 г. Апостальскім пасланнем “Motu Proprio” Святога Айца Бэнэдыкта XVI на гэтую тэму.

Закон, які ўступіў у сілу сёння, датычыць працы Інстытута рэлігійных спраў і іншых арганізмаў, якія залежаць ад горада-дзяржавы Ватыкан і Апостальскай Сталіцы, або якім-небудзь чынам з імі звязаных.

Новы закон дазваляе вываз наяўных грошай з Апостальскай Сталіцы або яе ўстаноў на суму, якая не перавышае 10 тыс. еўра. У іншым выпадку прадугледжана абавязковае дэклараванне, якое павінна быць здзейснена ў адзяляннях жандармерыі, якія знаходзяцца пры уваходах у Ватыкан. Акрамя таго, любые фінансавыя аперацыі павінны дэкларавацца ў спецыяльных установах па барацьбе з адмываннем грошай.

Кантроль за выкананнем і ажыцяўленнем гэтага закона належыць Упраўленню па фінансавай інфармацыі Апостальскай Сталіцы.







All the contents on this site are copyrighted ©.