2011-03-31 12:01:54

Хрысціяне ў Афганістане: пропаведзь Евангелля забаронена


RealAudioMP3 Афганскія хрысціяне працягваюць жыць у краіне на нелегальным становішчы. У любы момант яны рызыкуюць патрапіць у турму, адправіцца ў ссылку ці быць забітымі за вызнанне сваёй веры, перадае “AFP”.

У краіне, дзе паўстанцы працягваюць весці свой джыхад супраць замежнага кантынгенту, няма ні аднаго каталіцкага храма, пропаведзь Евангелля забаронена, канстытуцыя краіны забараняе навяртанне з ісламу на іншую рэлігію. За парушэнне гэтых палажэнняў пагражае смяротнае пакаранне, хоць у апошні час гэта мера на практыцы ўжываецца рэдка. Аднак у апошнія гады былі пакараныя місіянеры, і проста замежныя грамадзяне, якіх падазравалі ў спробах навярнуць мусульман на хрысціянства.

8 замежных медыкаў былі расстраляныя ў жніўні мінулага года на поўначы Афганістана па падазрэнні ў місіянерскай дзейнасці. Іх хрысціянская арганізацыя займалася гуманітарнай дзейнасцю ў краіне на працягу 45 гадоў і ніколі не была заўважана ў празелітычнай дзейнасці.

Хрысціянская супольнасць Афганістана жыве ў страху. Яна складае паводле ацэнак заходніх даследчыкаў некалькі тысяч чалавек.

У маі прошлага году ціск на меншасці значна ўзрос пасля таго, як мясцовае афганскае тэлебачанне паказала кадры хрышчэння мужчын і чытання малітваў на фарсі. Пасля гэтага інцыдэнту некалькі афганцаў былі арыштаваныя па падазрэнні ў прыняцці хрышчэння, а судовае разбіральніцтва працягваецца па гэты дзень.







All the contents on this site are copyrighted ©.