2011-03-31 16:55:19

Францыя: жанчына, якая забіла брата Рожэ, сур’ёзна паранена


RealAudioMP3 Жанчына, якая ў 2005 годзе забіла брата Рожэ, заснавальніка супольнасці з Тэзэ, сур’ёзна паранена. Хворая псіхічна румынка Люмініта Солкан пасля замаху была змешчана ў псіхітрыятычную клініку ў Дыжон.

Люмініту Солкан параніла іншая пацыентка клінікі. Стан здароў’я румынкі ўрачы ацэньваюць як “стабільны”.

Экспертыза паказала, што ў момант забойства брата Рожэ, Люмініта Солкан была псіхічна хворая. Таму следства было спынена. Яна забіла заснавальніка супольнасці ў Тэзэ падчас вечаровай малітвы 16 жніўня 2005 г.








All the contents on this site are copyrighted ©.