2011-03-31 15:52:15

За размову аб хрысціянстве – у камеру смяротнікаў


RealAudioMP3 Як паведамляе каталіцкае агенцтва “Zenit” хрысціянін з Эрытрэі апынуўся ў камеры смяротнікаў з-за таго, што размаўляў з мусульманінам аб хрысціянстве.

Муссі Ейёб, з’яўляецца хрысціянінам. Ён быў арыштаваны падчас наведвання мячэці Хайя- Родавэйль бо размаўляў з мусульманінам аб хрысціянскай веры. Размовы такога кшталту ў Саудаўскай Аравіі, дзе існуе строгая форма сунніцкага ісламу, забаронены і могуць прывесці нават да смяротнага пакарання.

На працягу многіх гадоў Саудаўская Аравія знаходзіцца сярод краін, дзе хрысціянаства пераследуецца.

Паводле звестак арганізацыі аховы правоў чалавека “Amnesty International”, сёння ў камерах смяротнікаў турмаў гэтай краіны знаходзіцца прынамсі 141 чалавек, з якіх 104 з’яўляюцца іншаземцамі з Афрыкі, Азіі і Блізкага Усходу.







All the contents on this site are copyrighted ©.