2011-03-31 16:55:06

Біскуп Крочата да моладзі: скаштаваць прыгажосць быцця Касцёлам


RealAudioMP3 Генеральны сакратар Канферэнцыі Каталіцкіх біскупаў Італіі, біскуп Марьяно Крочата заўважыў, што “Сусветныя дзні моладзі, якія пройдуць у Мадрыдзе з 16 па 21 жніўня, - з’яўляюцца добрай нагодай для адукацыйнай дзейнасці Касцёла ў Італіі, які ў наступным дзесяцігоддзі выбраў тэмай сваёй душпастырскай працы адукацыю вернікаў”. Паводле іерарха, форум дае нагоду, каб пачуць, што значыць быць веруючым падчас эканамічнага крызісу і трасфармацыі грамадства.

Сусветныя дні моладзі, на думку біскупа, засяроджваюць увагу Касцёла на моладзі. Сустрэча ў Мадрыдзе падкрэслівае вопыт сустрэчы з Езусам у грамадстве. Ён запрасіў моладзь скаштаваць прыгажосць быцця Касцёлам, які існуе для ўсіх і ў стане мабілізаваць ўсе свае лепшыя сілы на будучыню, душой якой з’яўляецца Хрыстус.








All the contents on this site are copyrighted ©.