2011-03-30 13:47:35

Ідзе падрыхтоўка да беатыфікацыі Яна Паўла ІІ


RealAudioMP3 29 сакавіка ў Рыме, з нагоды падрыхтоўкі да беатыфікацыі Яна Паўла ІІ, адбылася спецыяльная прэс-канферынцыя. Падчас сустрэчы з журналістамі Бюро пілігрымак Вікарыята Рыма паінфармавала, што на гэтым мерапрыемстве чакаецца каля 300 тысяч пілігрымаў. Уваход на беатыфікацыю будзе свабодны.

Генеральны дырэктар бюро кс. Цэсар Атуір нагадаў, што дата 1 мая абрана таму, што на гэты дзень прыпадае свята Божай Міласэрнасці, якое ўстанавіў Ян Павел ІІ. Святар паведаміў таксама, што 5 красавіка прэс-цэнтр Апостальскай Сталіцы паінфармуе аб стане падрыхтоўчых прац да беатыфікацыі, а 29 красавіка ў Бюро пілігрымак Італьянская пошта прадставіць марку з нагоды беатыфікацыі Яна Паўла ІІ. Манетны двор Італіі падрыхтаваў таксама адмысловы памятны мядаль з выявай Слугі Божага.

Арганізатары беатыфікацыі паклапаціліся аб спецыяльных кемпінгах каля аэрапорта Фьюмічыно і порту Чывітавэкія на поўначы ад Рыма, якія для пілігрымаў будуць практычна бясплатнымі.








All the contents on this site are copyrighted ©.