2011-03-30 12:41:15

Святы Айцец заклікаў народ Кот д’Івуара да міру і ўзаемнай павагі


Падчас сённяшняй агульнай аўдыенцыіі Святы Айцец скіраваў заклік да народу Кот д’Івуара, які апошнія некалькі месяцаў вельмі пакутуе ад унутраных разладаў і сур’ёзнай сацыяльнай і палітычнай напружанасці.

Бэнэдыкт XVI заклікаў народ гэтай краіны “тэрмінова пачаць канструктыўны дыялог у мэтах супольнага дабра”, а таксама “аднавіць павагу адно да аднаго і мірнае суіснаванне”. З мэтай спрыяння гэтаму працэсу Пантыфік накіраваў у Кот д’Івуар кардынала Петэра Кодво Тарксана, кіраўніка Папскай рады “Справядлівасць і мір”.







All the contents on this site are copyrighted ©.