2011-03-30 13:36:59

Нямецкага міністра крытыкуюць мусульмане краіны


RealAudioMP3 Мусульманам, якія жывуць у Германіі, варта быць больш пільнымі, каб своечасова спыняць радыкалісцкія настроі ў іх грамадскіх арганізацыях і культурных цэнтрах. Такое меркаванне выказаў у ходзе Нямецкай ісламскай канферэнцыі ў Берліне 29 сакавіка міністр унутраных спраў ФРГ Ханс Петэр Фрыдрых. "Давайце дзейнічаць разам, каб прадухіліць радыкалізацыю і экстрэмізм", - заклікаў міністр мусульман Германіі, адначасова прапанаваўшы ім развіваць "партнёрства ў імя бяспекі".

Ініцыятыва Фрыдрыха, які ўдзельнічаў у Нямецкай ісламскай канферэнцыі ўпершыню, апынулася скандалам. Цэнтральны савет мусульман Германіі падвергнуў міністра рэзкай крытыцы. "Ісламская канферэнцыя не павінна ператварацца ў канферэнцыю па бяспецы", - заявіў старшыня савета Айман Мазіек.

У сваю чаргу сустаршыня партыі "зялёных" Джэм Оздэмір (Cem Оzdemir) падкрэсліў, што Ханс Петэр Фрыдрых не можа не ўсведамляць таго, што яго рыторыка "ставіць пад падазрэнне ўсіх мусульман, якія жывуць у Германіі".







All the contents on this site are copyrighted ©.