2011-03-30 14:52:34

Ватыканскае радыё: серыя сустрэч на тэму эміграцыі


RealAudioMP3 31 сакавіка ў сядзібе Ватыканскага радыё распачнецца серыя адмысловых канферэнцый прысвечаных эмігрантам Рыма. На іх будуць абмяркоўвацца інстытуцыйныя, сацыяльныя і рэлігійныя пытанні эмігрантаў. Першую сустрэчу адкрые сваім уступным словам генеральны дырэктар нашай радыёстанцыі кс. Фэдэрыка Ламбардзі. Яна будзе прысвечана польскай меншасці Вечнага гораду

Трэба адзначыць, што палякаў у Італіі налічваецца каля 100 тыс., з якіх адна пятая пражывае ў Рыме і наваколлі. Яны з’яўляюцца восьмай па колькасці замежнай супольнасцю ў Італіі.

“Сярод польскіх імігрантаў 70 працэнтаў прыпадае на долю жанчын, - тлумачаць арганізатары канферэнцыі, - гэта адзін з найбольш значных выпадкаў так званай “ўцечкі мазгоў”. Жанчыны працуюць у Італіі, пераважна, у якасці хатняй прыслугі. Астатнія 30 працэнтаў эмігрантаў – гэта 11 тыс. польскіх студэнтаў а таксама тых, хто набыў італьянскае грамадзянства, перш за ўсё ў выніку так званых “міжнародных” шлюбаў.

У Рыме польская супольнасць мае разнастайныя культурныя і навучальныя ўстановы. Існуе таксама душпастырскі цэнтр пры Касцёле св. Станіслава.







All the contents on this site are copyrighted ©.