2011-03-30 15:13:29

Апостальскі Нунцый у Вялікабрытаніі аб сітуацыі ў Лівіі


RealAudioMP3 Апостальскі Нунцый ў Вялікабрытаніі, арцыбіскуп Антоніё Менніні, падкрэсліў вырашальную ролю Афрыканскага саюза ў дэлікатным працэсе пасрэдніцтва ў Лівіі. Ён звярнуў увагу на канфлікт паміж плямёнамі ў гэтай краіне, на эфектыўнасць гуманітарнай дапамогі і “маральныя” задачы Касцёла. Іерарх прысутнічаў на пасяджэнні міністраў замежных спраў больш за 35 краін па лівійскім пытанні.

“Рэпрэсіі грамадзянскага насельніцтва Лівіі здзяйсняе рэжым Муамара Кадафі, але яны з’яўляюцца таксама вынікам канфлікту паміж плямёнамі”, - адзначыўАпостальскі нунцый. “Важным з’яўляецца пасрэдніцтва Афрыканскага саюза. Без яго цяжка знайсці шлях да вырашэння праблемаў Лівіі”, - сказаў арцыбіскуп Менніні.

Касцёл асабліва зацікаўлены ў аказанні гуманітарнай дапамогі насельніцтву краіны. На саміце абмяркоўвалася эфектыўнасць такой дапамогі. “Важна, каб яна знаходзілася пад непасрэдным кантролем ААН”, - адзначыў іерарх.

“Сфера дзейнасці Касцёла вельмі вялікая, асабліва ў маральных пытаннях, у аднаўленні сумленняў. Вайна прынесла шмат нянавісці, канфліктаў і незадавальнення. Гэта сфера, у якой Касцёл зможа зрабіць шмат чаго”, - сказаў Апостальскі Нунцый ў Вялікабрытаніі.







All the contents on this site are copyrighted ©.