2011-03-29 14:48:59

Пратэсты хрысціян у Непале


RealAudioMP3 У Непале працягваюцца пратэсты хрысціян, якія намагаюцца прымусіць мясцовыя ўлады, выдзеліць ім месца для пахавання памерлых. Хрысціяне вядуць галадоўку на цэнтральнай плошчы сталіцы краіны. У мінулую нядзелю адбылася чарговая дэманстрацыя па вуліцах Катманду, падчас якой удзельнікі заявілі, што не спыняць галадоўкі, пакуль іх жаданні не будуць выкананыя.

“Ні адна палітычная партыя не стала ў нашу абарону, але мы верым, што непальскія хрысціяне з намі”, - сказаў пратэстанцкі пастар Чары Бахадур Гахатрай, адзін з лідэраў маніфестацыі. Іншы хрысціянскі лідэр, пастар Сундэ Тапа, старшыня кансультатыўнага хрысціянскага камітэта для новай канстытуцыі сказаў, што калі ўрад не зробіць нічога па гэтым пытанні, пратэсты будуць павялічвацца.

Паводле хрысціянскай супольнасці Непала, бяздзейнасць мясцовых уладаў прымусіла многіх вернікаў крэміраваць сваіх блізкіх. Апроч хрысціянаў, таксама мусульмане, бахаі і карэннае насельніцтва Непалу просяць зямлю для выкарыстання ў якасці могілак.








All the contents on this site are copyrighted ©.