2011-03-29 14:08:01

Кардынал Пуятс адзначае 60-годдзе святарскага пасвячэння


RealAudioMP3 29 сакавіка кардынал Яніс Пуятс, арцыбіскуп Рыжскі на пенсіі адправіць у катэдральным касцёле Рыгі св. Імшу з нагоды 60-годдзя свайго святарскага пасвячэння, якое адбылося 29 сакавіка 1951 г.

У юбілейным набажэнстве прымуць удзел: апостальскі нунцый у краінах Балтыі Луіджы Бонаццы, Мітрапаліт Рыжскі Збігнеў Станкевіч, архіепіскап Латвійскай Евагельска-Лютэранскай Царквы Яніс Ванагс, Мітрапаліт Рыжскі і ўсяе Латвіі Аляксандр. На ўрачыстасці будуць прысутнічаць прадстаўнікі іншых хрысціянскіх супольтнасцяў, а таксама дзяржаўныя ўлады.

У 1948 годзе Яніс Пуятс скончыў школу ў Рэзэкнэ і паступіў у каталіцкую семінарыю ў Рызе. У 1951 г. атрымаў святарскае пасвячэнне. Працаваў у парафіях Рыгі. Затым быў выкладчыкам духоўнай семінарыі і кансультантам арцыбіскупа Рыжскага. У 1984 г., на патрабаванне савецкіх уладаў, пакінуў пасаду ў курыі і працаваў звычайным святаром. 8 мая 1991 г. прызначаны арцыбіскупам Рыгі. 21 лютага 1998 атрымаў кардынальскую годнасць “in pectore”, а 21 лютага 2001 г. быў абвешчаны кардыналам на публічным кансісторыі.








All the contents on this site are copyrighted ©.