2011-03-29 13:45:08

Арцыбіскуп Шаўчук будзе намагацца стварыць на Украіне грэка-каталіцкі патрыярхат


RealAudioMP3 Глава Украінскай Грэка-каталіцкай Царквы архіепіскап Святаслаў Шаўчук звернецца з просьбай да Бэнэдыкта XVI аб прадастаўленні Царкве статусу патрыярхату.

"Сёння я накіроўваюся разам з маімі епіскапамі – усімі мітрапалітамі нашай Царквы ў Рым, паколькі гэта з'яўляецца нашым абавязкам – ажыццявіць візіт ветлівасці да Святога Айца", - сказаў Вярхоўны архіепіскап 29 сакавіка на прэс-канферэнцыі ў Кіеве. Ён паведаміў, што сінод падрыхтаваў шэраг прапаноў Пантыфіку.

"Мы сапраўды будзем казаць аб тым, што мы развіваемся як Царква, а кожная Царква, якая развіваецца, рухаецца да патрыярхату, паколькі патрыярхат – гэта перыяд завяршэння развіцця гэтай Царквы", - сказаў архіепіскап Шаўчук.







All the contents on this site are copyrighted ©.