2011-03-28 12:29:38

“Renovabis” дапаможа краінам Усходняй Еўропы


RealAudioMP3 Нямекая дабрачынная арганізацыя “Renovabis” выдзеліць больш за 11 мільёнаў еўра на 281 дабрачынны праект для католікаў у краінах Цэнтральнай і Усходняй Еўропы. Такое рашэнне прыняла Назіральная рада арганізацыі. У бліжэйшыя тры гады будуць падтрымлівацца пераважна ініцыятывы, звязаныя з душпастырствам дзяцей і моладзі, інвалідаў, людзей з залежнасцямі, а таксама з фармацыяй і ўтрыманнем святароў.

Нямецкая дабрачынная арганізацыя “Renovabis”, створаная 18 гадоў таму Цэнтральным камітэтам нямецкіх католікаў і Канферэнцыяй Каталіцкіх Біскупаў Германіі, з’яўляецца адной з самых маладых дабрачынных каталіцкіх арганізацый. Яе дапамогай карыстаюцца католікі 28 краін Цэнтральнай і Усходняй Еўропы, у тым ліку Беларусі.







All the contents on this site are copyrighted ©.