2011-03-28 12:49:20

Тыбецкі парламент у выгнанні адобрыў палітычную адстаўку Далай-ламы


RealAudioMP3 Тыбецкі парламент у выгнанні задаволіў просьбу Далай-ламы вызваліць яго ад абавязкаў палітычнага лідэра. Акрамя таго, парламентарыі пагадзіліся ўнесці адпаведныя папраўкі ў Канстытуцыю, але папрасілі Далай-ламу застацца "сімвалічным кіраўніком" іх ўрада. Тыбецкі парламент у выгнанні збярэцца на спецыяльную сесію ў канцы мая, каб адобрыць прапанаваныя папраўкі.

Раней духоўны лідэр тыбетцаў заяўляў, што неабходна стварыць "моцную сістэму кіравання", якая б зрабіла тыбецкі ўрад "больш самастойным і ў меншай ступені залежным ад Далай-ламы".







All the contents on this site are copyrighted ©.