Малдова: каталіцкая дыяцэзія жадае “пашаны правоў уласнасці”
Кішынёўская каталіцкая
дыяцэзія падала ў суд на ўрад Малдовы, які “не пачаў ніякага дыялогу і канкрэтных
перамоў” з дыяцэзіяй адносна перадання ёй касцёльнай уласнасці, забранай у савецкія
часы. У заяве дыяцэзіі гаворыцца, што “у савецкі перыяд месцы культу і іншая маёмасць,
якія належалі Каталіцкаму Касцёлу ў Малдове былі канфіскаваны і перададзены ва ўладанне
дзяржавы. Пасля абвяшчання незалежнасці і атрымання суверэнітэту Рэспублікай Малдова,
Каталіцкі Касцёл неаднаразова звяртаўся да ўладаў з просьбай аб звароце раней канфіскаванай
маёмасці. Да сённяшняга дня ўлады краіны не праявілі ніякай гатоўнасці вырашыць праблему”.
Паводле Кішынёўская дыяцэзіі “павага да права ўласнасці на касцёльную маёмасць
і месцы культу павінна быць не фармальнай, а фактычнай”. Гэта права павінна рэалізавацца
згодна з законам і ў адпаведнасці з гістарычнай праўдай.